З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў і гібелі людзей на вадаёмах, недапушчэнні выхаду грамадзян на лёд у перыяд ледаставу, работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна са старшынёй раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах правялі сумесны рэйд па вадаёмах раёна.
Пра тое, што тонкі лёд тоіць у сабе небяспеку на сённяшні дзень ведае, мабыць, кожны. Аднак, сезонная небяспека так і вабіць да сябе. Патэнцыйныя ахвяры-аматары падлёднай рыбалкі. Па статыстыцы трэць ахвяр знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Аднак на 100% ад экстрэмальнага купання не застрахаваны ніхто, таму варта выконваць нескладаныя правілы бяспекі. Часцей за ўсё людзі забываюць аб тым, што дастаткова правесці 15 хвілін у халоднай вадзе, і ўсё можа скончыцца самым сумным чынам.
Падчас рэйду аматараў зімовай рыбалкі выратавальнікі так і не сустрэлі, аднак, для таго, каб не здарылася бяды, удзельнікі рэйду ўсталявалі таблічкі з папярэджаннем аб забароне выхаду на лёд.
Старайцеся выконваць усе правілы паводзін на лёдзе, не варта спадзявацца на " пранясе!" Кожны раз, адпраўляючыся на зімовую рыбалку, памятаеце, што вас чакаюць дома жывымі.